Тоыстае палена (на белорусском языке)

Тема

Колас Якуб

Якуб Колас

Тоўстае палена

I

- Не! Я яго-такi жыцця рашу. У катаргу пайду, а галаву яму скручу!

Злосна прайшоўся Паўлюк па хаце i з сiлаю шпурнуў на лаву рукавiцы.

Жонка, стоячы з вiлкамi каля печы, так i застыла. У чыгунчыку пабегла зацiрка, а яна ўсё стаiць, слухае, чаго крычыць Паўлюк i хто яго так угнявiў.

Паўлюк Трывай толькi што прыехаў з лесу. I трэба ж было чарцям нагнаць на гэты час аб'ездчыка на камору! Знайшоў адно паленца, таўсцейшае процi меры, i з-за таго паленца абярнуў увесь воз дроў.

- А каб на цябе лiха абярнулася, трасца тваёй матары, гад ты печаны! Каб табе мазгi звярнулiся!

Нiяк не мог супакоiцца Паўлюк.

- Гэта ўсё Сучынскi? - пытае жонка.

- А няўжо ж хто. Ён!

- От гад! Праўдзiвы сабака. Вельмi верны служака. Усё роўна пойдзеш к чортавай матары, басяк! Думаеш, мiласць заслужыш у князя? А як жа! Расчыняй губу!

Паўлюк тым часам сцiх. Сядзiць над мiскай з гарачым квасам i думае, вiдаць, важную думку, бо ўжо заметна было, як хадзiлi яго скiвiцы: не так проста, як звычайна, а нейк трохi наўкруг, як жорны.

I праўда - Паўлюк думаў. Думаў, як злавiць Сучынскага i паказаць яму гэтае палена на яго ўласнай скуры.

II

Прайшло ўжо з тыдзень часу, а злосць Паўлюка на аб'ездчыка Сучынскага ўсё не астывае. Ды як ёй астыць, скажыце? Пойдзе Паўлюк ранкам даваць каню сена, пападзецца пад ногi палена i лiшнi раз напомнiць Паўлюку тое тоўстае палена, з-за якога яму Сучынскi звярнуў на каморы дровы. I дзе ён нi павернецца, то ўсюды так цi iначай натыкаецца на праклятае палена. Пойдзе да суседа, там якраз на дрывотнi пiлуюць палена. Зойдзе ў хату, - у хаце суседская жонка, як сумыслу, гаворыць:

- Ото-ж якое тоўстае палена! I ў печ не ўправiш!

Выйдзе Паўлюк на вулiцу, там якi-небудзь сабакар ганяецца з паленам за сабакамi.

Палена, палена i палена! Бадай вы пагарэлi! Як бы на свеце больш i няма нiчога, апроч гэтага палена. А ляжа Паўлюк спаць, перад вачыма так i стаяць палены.

- Ну ж, гад! Не дажджэ тваё лiха! - скрозь зубы цэдзiць Паўлюк i варочаецца на другi бок.

- Мамка! - крычыць дзесь у кутку малы хлопчык, сын Паўлюка: - я скочваюся; цi няма чаго палажыць збоку?

- Злезь, сынок, пашукай каля печы палена i падлажы пад сеннiчок, адзываецца з-пад лахманоў мацi.

Паўлюк сярдзiта варушыцца на пасцелi i стогне, як звязаны стары маркач, якога стрыгуць. А хлопчык ужо шворыцца каля печы.

- Чорт iх ведае, якiя тут палены! - бунтуецца хлопец: - усё нейкiя так плашкi. Каб дзе знайсцi крыху таўшчэйшае.

- Пайшоў спаць! Сну на цябе няма! - не вытрымлiвае Паўлюк i падымае галаву, а сын, узяўшы палена, шыбуе ў запек i грукае паленам на ўсю хату.

Паўлюк успамiнае Сучынскага i ад злосцi скрыгiча зубамi.

- Што ты, Паўлюк, скрыгiчаш? - пытае, лежачы збоку, жонка.

- Нешта, падла, зуб заныў, - лжэ Паўлюк, каб адчапiцца, i варочаецца ад жонкi ў другi бок.

- А ты вазьмi сцюдзёнай вады, там каля парога стаiць на палене, - радзiць Паўлюку жонка.

- Спi лепей! - сцяўшы зубы, гаворыць Паўлюк.

Патрошкi ў хаце ўсё зацiхае, i салодкi сон усiм змыкае вочы. Адны толькi насы зайгралi цяпер на ўсе галасы. Адзiн нос тоненька высвiстваў:

- Э-ге! Э-ге!

Другi жаласна ныў, як малады каршун у гняздзе:

- Фю! Фю!

Нос самога Паўлюка граў тоўста, з лёкатам i перабоямi, як бусел над маладымi буслянятамi. Так i вiдаць было, што гэтак можа iграць толькi гаспадарскi нос.

Паўлюк спаў, але i сплючы не мог ён пазбавiцца ад праклятага палена. Прыснiўся яму сон. Здаецца, едзе ён з лесу, вязе дровы. Спатыкаецца Сучынскi, i Паўлюк, многа не гаворачы, падыходзiць да аб'ездчыка i - трах яго па мордзе! Завязалася бойка. Пакацiлiся яны абодва на зямлю, аб'ездчык, кiдаючыся, навалiўся Паўлюку на ногi. Паўлюк хоча iх выслабанiць i не можа: замест Сучынскага зрабiўся тоўсты кругляк.

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке